Пра сэрвіс

Моўны сэрвіс «Добрапіс» створаны намаганьнямі моўнае службы тэлеканалу «Белсат» пры чыннай дапамозе валянтэраў. «Добрапіс» закліканы абслугоўваць патрэбы найперш самога каналу і яго сайту, а таксама будзе карысны для ўсіх, хто піша па-беларуску. Вы можаце дапамагчы ўдасканаліць сэрвіс, даслаўшы свае заўвагі ды прапановы на адрас dobrapis.bel@gmail.com.

Онлайнавы сэрвіс «Добрапіс» дапамагае пазбавіцца памылак у тэксьце, напісаным па-беларуску ці афіцыйным, ці клясычным правапісам. Для гэтага трэба:
– выбраць адпаведны разьдзел (як стандартавы заладоўваецца разьдзел «Афіцыйны правапіс»);
– набраць тэкст або ўставіць ужо набраны тэкст у поле з надпісам <Напішыце нешта>;
– націснуць на кнопку «Спраўдзіць».
Пасьля гэтага фон пад няправільна напісанымі словамі пафарбуецца колерам. Калі характар памылкі вам відавочны, папраўце яе і зноў націсьніце на кнопку «Спраўдзіць». Калі памылкі няма, фон зьнікне. Калі вы не разумееце, у якім месцы зрабілі памылку, націсьніце на адпаведнае слова курсорам мышы, – сэрвіс прапануе варыянты выпраўленьня. Сэрвіс сочыць за правільным ужываньнем прыназоўніка у/ў і фарбуе фонам у пасьля галосных і ў пасьля зычных.

УВАГА. Сэрвіс правярае правапіс тэксту, напісанага менавіта па-беларуску, усе іншамоўныя напісаньні – трактуе як памылковыя. Сэрвіс правярае правапіс толькі ў межах аднога слова.

Сэрвіс прапаноўвае вялікую базу беларускіх асваеньняў іншамоўных найменьняў (імёны, прозьвішчы, тапонімы, назвы краінаў, арганізацыяў, фірмаў, спартовых камандаў і пад.). База стваралася і рэгулярна папаўняецца з прэцэдэнтаў, зь якімі сутыкнулася моўная служба тэлеканалу «Белсат» у часе працы над рэальнымі тэкстамі.
Для пошуку беларускага асваеньня памясьціце зыходнік (арыгінальнае напісаньне) у поле пошуку і націсьніце «Enter» або значок лінзы. У полі ніжэй зьявяцца выпадкі выкарыстаньня зыходнага напісаньня. Калі вынікаў зашмат, для звужэньня пошуку можна ўжыць фільтры «Адрозьніваць вялікія/малыя», «Слова цалкам».
УВАГА. Рэкамэндуецца падаваць зыходнікі па адным слове.

У разьдзелах «Афіцыйны правапіс» і «Клясычны правапіс» існуе функцыя «Аўтазамена». Пры ўлучаным полі «Аўтазамена» пасьля націсканьня на кнопку «Спраўдзіць» сэрвіс аўтаматычны мяняе:
«падвойны прагал» на «адзін прагал»: __ → _
«прагал + кропка» на «кропка»: _. → .
«прагал + коска» на «коска»: _, → ,
«прагал + коска з кропкаю» на «коска з кропкаю»: _; → ;
«прагал + пытальнік» на «пытальнік»: _? → ?
«прагал + клічнік» на «клічнік»: _! → !
«прагал + злучок + прагал» на «прагал + кароткі працяжнік (n dash) + прагал»:_-_ → _–_
«злучок + злучок» на «кароткі працяжнік (n dash)»:-- → –
«доўгі працяжнік (m dash)» на «кароткі працяжнік (n dash)»:— → –
простае дзьвюхкосьсе на ламанае дзьвюхкосьсе: ".." → «..»
коскавае дзьвюхкосьсе на ламанае дзьвюхкосьсе: “..” → «..»
«пытальнік + тры кропкі» на «пытальнік + шматкроп’е»: ?... → ?..
«клічнік + тры кропкі» на «клічнік + шматкроп’е»: !... → !..
«пытальнік + клічнік + тры кропкі» на «пытальнік + клічнік + шматкроп’е»: ?!... → ?!.
«клічнік + пытальнік + тры кропкі» на «клічнік + пытальнік + шматкроп’е»: !?... → !?.
«кропка + дзьвюхкосьсе» на «дзьвюхкосьсе + кропка»: .» → ».
«коска + дзьвюхкосьсе» на «дзьвюхкосьсе + коска»: ,» → »,
«кароткі працяжнік + коска» на «коска + прагал + кароткі працяжнік»: –, → ,_–
«злучок + коска» на «коска + прагал + кароткі працяжнік »: -, → ,_–
«коска + кароткі працяжнік» на «коска + прагал + кароткі працяжнік»: ,– → ,_–
«коска + злучок» на «коска + прагал + кароткі працяжнік»: ,- → ,_–